Рада БНК: Улада – народу!
Пра вынікі чарговага этапу кампаніі «Улада – народу!» і далейшыя дзеянні напісаў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч:
ПАСТАНОВА РАДЫ БНК
Аб выніках чарговага этапа кампаніі “Уладу – народу!” і далейшых дзеяннях
Рада адзначае пашырэнне кампаніі “Уладу – народу!” на ўсе рэгіёны краіны і ўдзел у пратэстных акцыях пад сацыяльнымі і палітычнымі лозунгамі ўжо дзесяткаў тысяч грамадзян Беларусі.
Рада канстатуе, што напалоханы маштабам пратэстаў рэжым вярнуўся да практыкі масавых рэпрэсіяў.
Рада выказвае сваё абурэнне незаконнымі арыштамі, збіццём і фінансавымі спагнаннямі супраць удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, актывістаў і лідараў дэмакратычных арганізацыяў, журналістаў недзяржаўных СМІ.
Рада патрабуе вызвалення ўсіх арыштаваных, спынення відавочна фальсіфікаваных справаў патрыётаў, адмены незаконных штрафаў і вяртання канфіскаванай маёмасці.
Рада заяўляе пра прадаўжэнне мірнай пратэставай кампаніі «Улада – народу!» і падтрымлівае прапанову наступную акцыю кампаніі правесці 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менска, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў краіны.
Рада прадаўжае збор сродкаў для кампаніі «Улада – народу!» і набор у валанцёры БНК.
Улада – народу!
Жыве Беларусь!
г. Мінск 7 красавіка 2017 г.