Актуальна

Радуюць змены ў грамадскіх настроях…

Радуюць змены ў грамадскіх настроях, якія адбыліся за апошнія паўгады. 5 годоў у цэнтры Мінска не было мітынгаў дэмакратычных сілаў. Нават Дзень Волі святкаваць на Бангалор хадзілі. А зараз столькі абурэння асобных каментатараў з нагоды намеру правесці там санкцыянаваную сацыяльную акцыю для тых ІП, якія ўсё яшчэ не гатовыя да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

Такія кардынальныя змены адбыліся дзякуючы тым мужным і годным людзям, якія мінулай восенню выходзілі на акцыі на плошчы Свабоды, каля КГБ і Дома ўраду.

Але трэба памятаць, што большасць грамадства ўсё яшчэ запалоханая. І ў нас няма іншага выйсця, як абудзіць мужнасць і грамадскую актыўнасць у напалоханых. У тым ліку пачынаючы з санкцыянаваных акцый для іх.

Мікалай Статкевічfacebook.com