У Мінск прыляцеў Луіс Аяла — генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыянала

Сацыялістычны інтэрнацыянал — аўтарытэтная міжнародная арганізацыі, якая аб\’ядноўвае сацыял-дэмакратычныя партыі са 140 краінаў свету.

Офіс СІ месціцца ў Лондане. Луіс родам з Чылі. З 17 гадоў ён пераследаваўся рэжымам Піначэта за дэмакратычную дзейнасць.

Міжнародная сацыял-дэмакратычная супольнасць лічыць сябе вялікай сям\’ёй і абараняе сваіх членаў. Таму Л. Аяла быў першым замежным палітыкам, які прыляцеў у Мінск пасля падзей 19 снежня 2010 года, каб дамагчыся вызвалення арыштаваных сябраў Народнае Грамады. Каб атрымаць візу ў мінскім аэрапорце, тады спатрэбілася наўпроставае тэлефанаванне міністра замежных спраў Чылі. 

Сацыялістычны інтэрнацыянал прымаў шматлікія палітычныя і дыпламатычныя захады для майго вызвалення. Восенню мінулага года Савет СІ павысіў статус Народнае Грамады ў арганізацыі з кансультатыўнага да поўнага членства.

Учора адбылася сустрэча Л. Аялы з сябрамі Прэзідыума Народнай Грамады. Заўтра ён возьме ўдзел пасяджэнні Цэнтральнага камітэта партыі.

Мікалай Статкевічfacebook.com