Расея «пагражае» абараніць Беларусь
Амбасадар Расейскай Федэрацыі ў нашай краіне Міхаіл Бабіч паабяцаў, што войскі нашых усходніх суседзяў абавязкова ўмяшаюцца ў выпадку вайсковай агрэсіі супраць Беларусі. Пра гэта дыпламат заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1», каментуючы магчымае з’яўленне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы.
Беларусь абароненая і можа быць абсалютна спакойная – заявіў прадстаўнік Крамля ў нашай краіне. Паводле Міхаіла Бабіча, кожны напад на Беларусь будзе расцэньвацца як напад на Расею. Гэтак дыпламат адказаў на занепакоенае пытанне журналіста «Беларусь-1» аб магчымым стварэнні амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы. І гэта выклікае занепакоенасць, лічыць Мікола Статкевіч, палітык, які разваже пра словы амбасадара ў Гарачым каментары.
«Словы Бабіча можна разглядаць праз прызму адразу ж трох момантаў. Першы заключаецца ў тым, што амбасадар імкнецца супакоіць нязначную частку беларускага грамадства ў справе пагрозы з боку НАТО. Бо тых, хто верыць у небяспеку Альянсу засталося вельмі мала. Другі момант у тым, што Беларусь і Расея па-сутнасці адно і тое ж. І трэці момант як раз гэтага вынікае. Бо калі мы амаль адно і тое ж, то і адпаведна любая пагроза, запатрабуе агульнага адказу. Гэта значыць, што калі ў Польшчы з’явяцца амерыканскія войскі, то і расейскія вайсковыя базы на пастаяннай аснове зʼявяцца і ў Беларусі. А гэта ўжо рэальная пагроза страты суверэнітэту для нашай краіны», – лічыць Мікалай Статкевіч.
Цалкам размова ў Гарачым каментары ў відэа.