“Размова Жбанкова”: “Справа Бяляцкага”

Ёсць практыкі рэпрэсіяў, ёсць практыкі супраціву, а ёсць тыя асобы, хто апісвае гэта. Днямі адбылася прэзентацыя кнігі «Справа Бяляцкага». Пра тое, хто і як піша пра апанентаў уладаў, у «Размове Жбанкова» разважае аўтар кнігі Валер Каліноўскі.

Глядзець відэа Глядзець відэа

«Справа Бяляцкага», як вынікае з назвы, прысвечаная адной асобе і канкрэтнаму палітычнаму працэсу. Ці прыйшоў час асэнсавання? «Гісторыя палітычных працэсаў у Беларусі ўжо даволі доўгая, і Алесь быў тою фігураю, якая, мабыць, аб’ядноўвала іх сваёй прысутнасцю, дапамогаю асуджаным ды іхным сем’ям. Ягоны цэнтр «Вясна» – унікальная з’ява ў гісторыі Беларусі. І тое, што ён трапіў пад каток рэпрэсіяў і адбывае пакаранне за дабрачыннасць, ёсць знакам часу, нейкаю мяжою. Беларусь трапіла ў спіс краінаў, дзе сядзяць праваабаронцы», – распавядае Валер Каліноўскі.

Хто ж тады абароніць праваабаронцаў? Пра тое, што самае важнае ў праваабарончай дзейнасці, і пра тое, што і з якой прычыны не ўвайшло ў кнігу, – у «Размове Жбанкова».

У.Ш., belsat.eu