Роўна год таму пачаўся суд над Мікалаем Статкевічам
Год таму, 11 траўня 2011 года, пачаўся працэс, які завяршыўся самымі жорсткімі прысудамі за «Плошчу».
Працэс над дзьвумя кандыдатамі на прэзідэнта — Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам, а таксама над а таксама супраць удзельнікаў Плошчы Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзьмітрыя Буланава, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Сёння ўсе яны, акрамя Мікалая Статкевіча, вызваленыя, але не рэабілітаваныя, і не могуць пачувацца ў бяясьпецы ва ўласнай краіне.
Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў турме №4 г. Магілёва. Ен пераведзены на 3 гады ў турму строгага рэжыма, як «злосны парушальнік». На амністыю — не спадзяецца.