Навіны

Саўчанка ў судзе: «Гэты фаршаваны цырк трэба заканчваць»

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая незаконна ўтрымліваецца ў Расеі, заявіла, што прадоўжыць галадоўку.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

«Прадоўжу галадоўку, сёння 60-ы дзень. Я прадоўжу галадоўку да таго часу, пакуль мяне не вернуць ва Украіну, з якой выкралі, ці да сваёй смерці ў Расеі», – сказала Надзея Саўчанка на пасяджэнні ў Басманным судзе ў аўторак.

Яна катэгарычна адкідае ўсе выстаўленыя ёй абвінавачванні.

«Гэты фаршаваны цырк трэба заканчваць. Я нічога не вінная расейскаму народу, а з тым, што я вінная ўкраінскаму народу, разбяруся, калі вярнуся», – сказала яна.

Суд таксама прадоўжу тэрмін следства паводле крымінальнай справы ў дачыненні да Саўчанкі да 13 траўня.

Паводле яго слоў, у рамках крымінальнай справы трэба будзе правесці яшчэ некалькі экспэртыз: комплексную крыміналістычную экспэртызу здымкаў з космасу мясцовасці ў раёне пасёлка Металіст, дзе загінулі журналісты, выбухова-тэхнічную экспэртызу, а таксама фанаскапічнае даследаванне і даследаванне почырку. Акрамя таго, усе вынікі павінны быць пераведзеныя на ўкраінскую мову для азнаямлення з імі Саўчанкі, а таксама абароны.

Са слоў следчага, Саўчанку «абвінавачваюць у злачынстве супраць інтарэсаў Расейскай Федэрацыі і грамадзян Расейскай Федэрацыі». Усякая іншая мера стрымання не будзе спрыяць якаснаму і ўсебаковаму расследаванню справы, паколькі ўкраінка можа яму перашкодзіць.

На думку следства, абставіны, якія паслужылі падставай для абрання ёй пачатковай меры стрымання, не змяніліся і не зніклі, а стан здароўя Саўчанкі, узрост і сямейнае становішча не перашкаджаюць яе змяшчэнню ў СІЗА, мяркуе следчы.

Фота: Reuters