Асабістая думка

Саўка ды Грышка абмяркоўваюць менскі саміт, Мэркель, Парашэнку, Пуціна і расейскага журналіста-сабаку

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка пад уражаньнем саміту «нармандзкай чацьвёркі», як прайшоў на гэтым тыдні ў Менску. 

Саўка:

Ну хто мог падумаць в былыя гада,
Што этыя людзі прыедуць сюда?
Меркель з Аландам у нашым дварцэ
Былі, как в Антаркціке мухі ЦэЦэ. 

Грышка:

Ах! Ах!
Сустрэча ў вярхах.
Мо, нехта дапаможа –
Ці Хрыстос, ці то Алах?

Саўка:

А наш прэзідзент в вёдрах кофе насіў.
Хацеў напаіць этат весь калякціў.
Для Меркель в яго нагатове цьвяты,
А Пуціна он называет на «ты»…

Грышка: 

Ты што, Саўка, а як жа субардынацыя? Не называе ён яго на «ты». 

Саўка: 

Шмубардынацыя! У цябе не называе, а ў мяне называе!

Грышка:

Ах! Ах!
Сустрэча ў вярхах.
Цікава, што чакае –
Перамога ці то крах? 

Саўка:

А Пётр Парашэнка яму гаварыт,
Што Пуцін іграе саўсем не ў гамбіт.
І дажа ня ў шашкі і не ў прэферанс,
А проста напёрсткі расставіў для нас.  

Грышка:

Ах! Ах!
Сустрэча ў вярхах.
Хацелася б, вядома, каб наш сьвет ня страціў дах. 

Саўка:

Адзін журналіст кофе так перапіў,
Што гаўкаў на ўсех, міма хто прахадзіў.
А можэт каго-та он і укусіў.
Такой ва дварцэ вот быў карпараціў. 

Грышка:

Ах! Ах!
Сустрэча ў вярхах.
Мо, нехта дапаможа — ці Хрыстос ці то Алах?

Лявон Вольскі, Радыё Свабода