Навіны

Сацыялістычны Інтэрнацыянал: "Парламенцкія выбары не прыносяць сапраўднай дэмакратыі і ніякіх рэальных зменаў"

Сацыялістычны Інтэрнацыянал – міжнародная няўрадавая арганізацыя. якя аб\’ядноўвае больш за 160 сацыял-дэмакратычных партый і арганізацый з усяго света – выступіў з заявай з нагоды парламенцкіх выбараў 11 верасня ў Беларусі.

Сацыялістычны Інтэрнацыянал выказаў сваю падтрымку і салідарнасць усім тым, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі. і падтрымаў мірныя акцыі пратэсту на карысць свабодных і справядлівых выбараў.

У заяве гаворыцца:

Нягледзячы на абранне апазіцыйных парламентарыяў ўпершыню за апошнія дваццаць гадоў, заканадаўчыя выбары ў Беларусі не прынеслі сапраўдную дэмакратыю для народа гэтай краіны. Сацінтэрн пацвярджае сваю цвёрдую падтрымку і салідарнасць усім тым, хто ў Беларусі займаецца фундаментальнай барацьбой за дэмакратыю і правы чалавека.
 
11 верасня 2016 года, беларускія грамадзяне прыйшлі на выбарчыя ўчасткі на парламенцкіх выбарах, вынікі якіх у цяперашні час вядомыя. У склад новага парламента ўвайшлі два апазыцыйных дэпутата, абраных упершыню з 1996 года, але, па-ранейшаму, у пераважнай большасці, тыя, хто падтрымліваюць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Лукашэнка кіруе краінай з 1994 года, захоўваючы абсалютную ўладу за кошт сістэматычнага падаўлення апазіцыі і фальсіфікацыі выбараў.
 
Назіральнікі на парламенцкіх выбарах выказалі занепакоенасць наконт істотных працэсуальных парушэнняў падчас працэдуры датэрміновага галасавання, падліку галасоў і падвядзення вынікаў. Акрамя таго, агульны палітычны клімат зусім не спрыяе правядзенню дэмакратычных выбараў, з сур\’ёзнымі абмежаваннямі на фундаментальнай свабоды апазіцыйных партый і кандыдатаў. СI лічыць, што, пры свабодных і справядлівых умовах выбараў, многія іншыя кандыдаты ад апазіцыі былі бы абраныя, што робіць вынік, прадстаўлены беларускімі ўладамі, простым жэстам, каб схаваць адсутнасць дэмакратыі, якая працягваецца .
 
Шмат хто ў аб\’яднанай апазыцыі, якая ўключае ў сябе члена СІ Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада), разглядае наяўнасць сярод абраных двух апазіцыйных дэпутатаў, як спробу рэжыму стварыць ілюзію дэмакратычнага прагрэсу. Аднак ясна, што два іншадумцы не змогуць аказаць вялікі ўплыў у палаце з 110 членаў, якая мае абмежаваныя паўнамоцтвы ў рамках аўтарытарнай сістэмы, якая пануе ў Беларусі пры Лукашэнка.
 
У святле выразных недахопаў у дэмакратычным працэсе, СІ цалкам падтрымлівае мірныя пратэсты, арганізаваныя БСДП(НГ) і іншымі апазыцыйнымі сіламі 12 верасня на карысць свабодных і справядлівых выбараў. Адным з арганізатараў гэтых пратэстаў быў Мікалай Статкевіч, старшыня БСДП(НГ) і экс-кандыдат ў прэзідэнты, які быў зняволены ўладамі на працягу чатырох гадоў і васьмі месяцаў пасля нелегітымных прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. СІ адстоіваў Статкевіча і іншых беларускіх палітычных вязняў падчас іх зняволення і будзе надалей садзейнічаць дэмакратызацыіі Беларусі.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць зрабіць тое ж самае, падтрымліваючы уціск на беларускі рэжым з мэтай стымулявання рэальных зменаў.

(пераклад www.statkevich.org)