Статкевіч: Сёння ў 11.00 мяне зноў ціпа судзілі па адміністратыўнаму артыкулу

Патэлефанаваў адзін з дэмакратычных актывістаў і паведаміў, што ў Цэнтральным судзе вісіць аб\’ява – сёння ў 11.00 мяне зноў ціпа судзілі па адміністратыўнаму артыкулу за масавыя мерапрыемствы.

За што і як не ведаю, бо нават ніякіх спробаў паведаміць пра гэта той суд не рабіў. Нават традыцыйную незаконную СМС не слалі. Яно і правільна – няма чаго дарэмна электроны ганяць, эканоміць трэба. Бо мне гэта ўжо даўно не цікава.

facebook.com