Салют для Статкевіча

12 жніўня у дзень народзінаў палітвязня Мікалая Статкевіча, у яго гонар над турмой прагрымеў салют.


Ужо чацвёрты год запар над магілёўскай турмой №4, дзе ўжо другі тэрмін утрымліваецца кандыдат у прээзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч, у дзень яго народзінаў грыміць салют.

Нават непагадзь, якая разгулялася ў гэты дзень над Магілёвам, не стрымала людзей, якія такім чынам штогод выказваюць сваю павагу да палітвязня.