Салют у гонар Міколы Статкевіча
У Магілёве позна ўвечары 12 ліпеня паплечнікі палітвязьня, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча адзначылі ягоны дзень народзінаў салютам ля турмы №4, дзе ўтрымліваецца палітык.
Глядзець відэа (радыё Свабода)
Салют асьвятляў неба й муры вязьніцы на працягу трыццаці сэкундаў. Пры першых жа залпах міліцыянты кінуліся туды, з адкуль гэты залпы вяліся.