Саньнікаў: Лукашэнка шмат паставіў на прызнаньне выбараў

“Яшчэ не закончыліся выбары 2010-га года, бо ў турме надалей знаходзіцца адзін з кандыдатаў – Мікалай Статкевіч”.

Неўзабаве ў Беларусі пройдуць выбары кіраўніка дзяржавы. У мінулых выбарах, якія прайшлі ў 2010 годзе, удзел прымаў Андрэй Саньнікаў. Пасьля галасаваньня ён прасядзеў у турме й быў вымушаны пакінуць Беларусь. Цяпер ён пражывае ў Варшаве. 

У размове з нашай радыёстанцыяй ён сказаў, што яшчэ не закончыліся выбары 2010-га года, бо ў турме надалей знаходзіцца адзін з кандыдатаў – Мікалай Статкевіч, рэжым якога трымае ў якасьці закладніка. З Андрэем Саньнікавым размаўляў Валеры Саўко.

www.radyjo.net