Саннікаў на «Белсаце»: Адзіны кандыдат не патрэбны, яго будзе кантраляваць Лукашэнка

Госць “Гарачага каментара” кажа, што, калі выйшаў з-за кратаў, не сустрэў ніводнага чалавека, які б папракаў яго за Плошчу. Наадварот, людзі дзякавалі, падыходзілі на вуліцы. «Я не разумею, што гэта за хваля такая – пасыпаць галаву попелам», – зазначае ён, маючы на ўвазе абвінавачанні, пра якія з-за кратаў напісаў экс-кандыдат на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч, і тлумачэнні ў сувязі з гэтым прадстаўнікоў апазіцыі.

Глядзець відэа Андрэй Саннікаў у “Гарачым каментары” # 1 (05.03.2013) #2 (05.03.2013)

Белсат ТВ