Саша Варламаў пра шапку Лукашэнкі: Такое ніхто не носіць, і насіць не будзе
Беларускі мадэльер прызнаўся, што не змог дакладна вызначыць, чым з\’яўляецца і адкуль паходзіць белая шапачка-каўпак, у якой Лукашэнка ўжо тройчы з\’яўляецца перад камерамі.
«Я доўга разглядаў гэтую шапку. Цяжка адназначна сказаць, што гэта такое, бо такія галаўныя ўборы масава не носяць. Увогуле, калі капаюць бульбу, то на галаву могуць надзець што захочацца. Што пад рукі трапілася. Апранаюць папяровыя капелюшы, завязваюць чатыры ражкі на хустцы – але гэта ўсё сюды не пасуе», – кажа Саша Варламаў у інтэрв\’ю «Радыё Свабода».
Разам з тым дызайнер адзення выказаў некалькі версій, чым, на ягоную думку, можа з\’яўляцца галаўны ўбор Лукашэнкі:
«Магчыма, гэта нешта кухарскае. Магчыма, гэта частка нейкага больш складанага касцюма – хакейнага шалома або марскога ўбору. У паўсядзённым жыцці такіх рэчаў не носяць, гэта відавочна».
Саша Варламаў кажа, што шапачка-каўпак – трыкатажная:
«Хто шыў – мы не ведаем. Відаць, што шапачка трыкатажная, не вязаная. У такую спякоту хто ж будзе вязаную шапку адзяваць?»
Белая шапачка, на думку мадэльера, не мае дачынення да каталонская чырвонай барэціны, як меркавалі некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак:
«Каталонская барэціна або фрыгійскі каўпак з\’яўляецца сімвалам французскай рэвалюцыі. Галаўны ўбор Лукашэнкі дакладна не мае ніякага дачынення да гэтага».
Саша Варламаў выказаў меркаванне, што ў шапкі Лукашэнкі няма шанцаў стаць трэндам.
«Трыкатажныя шапкі летам не носяць, таму пераймаць гэты галаўны ўбор ніхто не будзе. Моднай гэтая шапка не можа быць, яна не адпавядае тым галаўным уборам, якія цяпер распаўсюджаныя. Таму яна не можа ўвайсці ў моду. Гэта нешта з таго, што трапілася пад рукі перад капаннем бульбы і хутчэй за ўсё з\’яўляецца часткай больш складанага галаўнога ўбору».