Кобрын за байкот

Кобрынскія актывісты выказалі сваё стаўленне да «выбараў» у Беларусі, заклеіўшы горад заклікамі байкатаваць чарговы фарс.

Як бачна па фотаздымках, у некаторых выпадках папулярнага лозунгу спадарожнічае не менш папулярны сімвал гэтых «выбараў» – кот, які ўвасабляе, дзякуючы незарэгістраванаму ЦВК «кандыдату» кату Барсіку, усю абсурднасць чарговай выбарчай «кампаніі» беларускага рэжыму. 

Нагадаем, што налепкі і графіці з заклікам да байкоту псеўдавыбараў рэгулярна з\’яўляюцца ў многіх рэгіёнах Беларусі і сталіцы нашай краіны.

Хартыя\’97