Сепаратысцкі «апакаліпсіс» на ўсходзе Украіны ОН-ЛАЙН

Украінскі спецназ адмовіўся праводзіць антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску без бронетэхнікі; СБУ пачынае шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных сілаў; У Харкаве мітынгі скончыліся стрэламі і збіццём людзей.

Images: camera_01.png Сепаратысты збіваюць прыхільнікаў адзінай Украіны г. Харкаў.

Zrzut ekranu 2014-04-13 o 12.47.27 

Фота hromadske.tv

13:37 
Сепаратысты ў Славянску чакаюць штурму. У горадзе пачалася антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ, да аперацыі прыцягнутыя ўсе сілавыя падраздзяленні Украіны. Пакуль ліквадавана два сепаратысцкія блок-пасты. Мэр гораду збегла. 

Zrzut ekranu 2014-04-13 o 12.56.45

Узяты штурмам блок-пост у Славянску.

14:00 Кандыдат на прэзідэнта, лідар «Правага сектару» Дмытра Яраш абвесціў поўную мабілізацыю сваіх «байцоў». А таксама папрасіў працаўнікоў МУС не перашкаджаць у навядзенні канстытуцыйнага парадку на ўсходзе Украіны.

14:05 У выніку антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску загінула адна асоба, дзевяць параненых, паведамляе Данецкі абласны дэпартамент аховы здароўя. Інфармацыі пра тое, з якога боку параненыя і забітыя, пакуль няма.

14:40 Сепаратысты захапілі гарсавет у горадзе Марыупаль.

15:10 Сепаратысты ў Славянску ўзвялі барыкаду на мосце праз ніжні Тарэц.

Images: m.png Wyświetl większą mapę

15:40 У інтэрнэце з\’явілася відэа, на якім бачна як прарасейскія шавіністы збівалі сёння жыхароў Харкава.

Images: m.png 13.04.2014: Прарасейскія шавіністы збіваюць жыхароў Харкава

Images: m.png 13.04.2014: Харкаў 13.04.2014

Images: m.png 13.04.2014: ля метро “Універсітэт” г. Харкаў 13.04.2014

16:01 Харкаўскія сепаратысты спрабуюць захапіць Палац дзіцячай творчасці. Уваход блакуюць міліцыянты, спрабуюць патлумачыць, што ў будынку – толькі дзеці. З натоўпу чуваць выкрыкі «За Пуціна, за Радзіму, бл**ь».

17:30 А 5-й гадзіне вечара сепаратысты з бітамі заблакавалі будынак Харкаўскага гарадскога савета
Як сцвярджаюць відавочцы, частка сепаратыстаў здолела прарвацца ва ўнутраны двор будынка, б\’е вокны на першым паверсе гарсавета.

17:54 У Харкаве, падчас боек паміж сепаратыстамі і ўдзельнікамі акцый за адзіную Украіну пацярпела каля 50 чалавек.

17:59
 У гарадах Адэса, Луганск і Крывы Рог прайшлі акцыі «За адзіную Украіну».

19:03 Пад офіс украінскага алігарха з Данецку Рыната Ахметава падклалі “бомбу”.

19:50 У Запарожжы, прапуцінскіх актывістаў закідалі яйкамі, ўзялі ў ачапленне і паабяцалі выпусціць, калі тый пройдуць праз “карыдор ганьбы”. Пазней праваахоўнікі раздзялілі натоўп актывістаў, што прыйшлі падтрымаць адзіную Украіну і прарасейскіх сепаратыстаў. Зараз іх аўтазакамі спрабуюць вывезці з цэнтральнай плошчы гораду. 

20:02 У Славянску, дзе сёння загінуў украінскі спецназавец з падраздзялення “Альфа”, “невядомыя ў масках” абстралялі аўто з мясцовымі жыхарамі.

Images: m.png 13.04.2014: У Славянску абстралялі машыну

21:00 Украінскі спецназ адмовіўся праводзіць антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску без бронетэхнікі. СБУ пачынае шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных сілаў. Адпаведнае рашэнне прыняла Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

ЮВbelsat.eu