Што вядома пра начны пратэст? (Частка 4) | Что стало известно о протесте? Эфир с 17:00 до 20:00

“Белсат” вяртаецца з экстраным жывым эфірам. Будзем сачыць за падзеямі ў краіне вечарам 10 жніўня.

9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальвае краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Канкурэнцыю яму стваралі Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань і Святлана #Ціханоўская @Страна для жизни, якая аб’ядналася са штабамі @Валерий Цепкало і @Виктор Бабарико

Ноччу с 9 на 10 жніўня па ўсёй краіне адбыліся акцыі пратэсту ў сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання. Акцыі кравава здаўлівалі сілавікі, міліцыя, АМАП і войска, якія прымянялі шумавыя гранаты, гумовыя кулі, вадамёты. Лічбы пацярпелых, параненых, затрыманых і загінулых пакуль невядомыя. У некаторых гарадах сілавікі перайшлі на бок народу.

Фота: Аляксандр Васюковіч / Vot-tak.tv / Belsat.eu