Навіны

#Sky4Statkevich: як Мікалаю Статкевічу падарылі неба

Інтэрнэт-актывісты наладзілі прыгожую акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам. Болей прыгожых здымкаў салідарнасці з Міколам Статкевічам глядзіце тут:  FacebookInstagramTwitter.

#Sky4Statkevich: як Мікалаю Статкевічу падарылі неба

Інтэрнэт-актывісты наладзілі прыгожую акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам, які свой чарговы дзень народзінаў сустрэў у турме. Апошні кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі, «адзначыў» свой дзень нараджэння 12 жніўня ў адзіночнай камеры закрытай турмы, дзе немагчыма ўбачыць неба, хмары і сонца.

Акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам ініцыявалі некалькі ініцыятываў і грамадскіх арагнізацый разам з роднымі палітвязняў. Беларусы і замежнікі актыўна падхапілі ідэю. Стужкі Facebook і twitter учора былі напоўненыя прыгожымі здымкамі неба і словамі салідарнасці з Мікалаем Статкевічам.

«Салідарнасць мацней за рэпрэсіі», – пішуць ініцыятары акцыі ў адмысловай суполцы ў Фэйсбуку #Sky4Statkevich.

Экс-кандыдат у прэзідэнты быў асуджаны ў траўні 2011 года на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным. Мужнасць і гонар Мікалая Статкевіча выклікаюць захапленне ў беларусаў.

Generation.by выбраў некалькі асабліва заўважных і натхняльных здымкаў акцыі.