Навіны

Слуцкі збройны чын адсьвяткуюць 25 лістапада

Намесьнік старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі паведаміў «Свабодзе», што з Менаблвыканкаму быў атрыманы дазвол на правядзеньне падарожжа з заездамі ў вёскі Семежава, Вызну і Грозаў, а таксама на мітынг у Слуцку.

«Мы правядзем сьвяткаваньне традыцыйна, як гэта адбывалася апошнія 10 гадоў. У кожным з пунктаў нашага маршруту адбудзецца ці то маленькае шэсьце, ці то ўрачыстыя выступы. Мы гэта зробім для таго, каб ушанаваць памяць герояў слуцкага паўстаньня», — сказаў сп. Беленькі. Партыя БНФ таксама падавала заяўку за подпісам старшыні Аляксея Янукевіча на правядзеньня ў Слуцку і ваколіцах памятных ўрачыстасьцяў. Яны мусяць адбыцца 1 сьнежня. Адказу са Слуцкага гарвыканкаму пакуль няма.

Радыё Свабода