Грамадская акцыя

Спецвыданне на 3 ліпеня. Парад ды акцыя Міколы Статкевіча

УВАГА! Змены ў эфіры! Наўпроставая трансляцыя з Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачнецца ў панядзелак 03.04 а 13-й гадзіне!

У панядзелак Белсат зладзіць наўпроставую трансляцыю з параду і акцыі пратэсту, анансаванай Міколам Статкевічам.

Прыгожую карцінку з праходжання праз цэнтр гораду чатырох тысячаў вайскоўцаў, праезд 500 танкаў, самаходак і іншай вайсковай тэхнікі, а таксама пралёт 60 самалётаў і верталётаў лепей глядзець па БТ. Рэальную атмасферу з вуліц ды меркаванні мінакоў – у нас.

Відэастрым з месца падзеяў мы будзем весці на нашае старонцы ў «Фэйсбуку»  і YouTube.

13:00…15:00 – «Студыя Белсат»

Пасля параду мы распачнем трансляцыю з Кастрычніцкай плошчы, дзе а 13-й адбудзецца акцыя пратэсту Міколы Статкевіча.

Цягам двух гадзінаў вядоўцы і госці «Студыі Белсату» будуць каментаваць акцыю ў наўпроставым эфіры.

Радыё Свабода