Станіслаў Шушкевіч: Сапраўдныя лідары Беларусі – у турмах ці за мяжой

Ніякіх варыянтаў утрымання ўлады, акрамя страху, у беларускага дыктатара не засталося.

– Пратэст у Ерэване некаторыя СМІ ўжо назвалі «Электрамайданам». А украінскі экспэрт Тарас Чарнавіл выказаў здагадку, што падзеі ў Арменіі могуць пачацьразвівацца паводле ўкраінскага сцэнару. Наколькі, на вашу думку, абгрунтаваныя падобныя параўнанні?

– Нядаўна я быў недалёка ад Арменіі, калі быць больш дакладным – у Баку. І мне здаецца, што ў кіраўніцтва Арменіі няма іншага выйсця, акрамя (павышэння коштаў на электраэнэргію), інакш яны стануць банкрутамі. А разумення і сіл, каб растлумачыць гэта грамадству, яны ў сабе не знайшлі. Ці можа гэта прывесці да новага Майдану на постсавецкай прасторы? Я не выключаю. Таму што армянскай апазіцыі сапраўды была патрэбная пэўная нагода. І калі я, напрыклад, не думаю,што гэтая нагода досыць важкая (магчыма, таму што не маю ўсёй інфармацыі) – яна можа сапраўды перарасці ў Майдан, таму што ў грамадстве назапасіліся досыць моцныя пратэстныя настроі. І фармальна нагода для пачатку пратэстаў стане не так ужо важная. Выбух незадаволенасці мог справакаваць і любая іншая падстава. А пратэст, сапраўды, дастаткова масавы і актыўны, і ён можа цалкам перарасці ў сапраўдны Майдан.

– Праваабаронцы выказваюць меркаванне, што падзеі ў Кіеве, з аднаго боку, настолькі напалохалі аўтарытарныя рэжымы, а з другога – паказалі прыклад прымянення смяротнай зброі супраць мірных дэманстрантаў, што цяпер любая аўтакратыя цяпер будзе ўтрымліваць сваю ўладу, не разбіраючыся ў метадах. Армянскія падзеі пацвярджаюць гэта?

– Цалкам пацвярджаюць. Мне не хочацца даваць рэзкіх ацэнак, але там, падобна, сапраўды забыліся, навошта існуе ўрад, парламент і прэзідэнт. Яны проста захоўваюць сваю ўладу любымі сродкамі і забываюць, што павінны служыць краіне і народу. У нейкім сэнсе, гэтая ўлада клептакратычна. Успамінаючы ўбачанае мною нядаўна ў Баку, я хачу адзначыць: нягледзячы на тое, што азербайджанскі і армянскі рэжымы шмат у чым розныя (хоць бы таму, што гэта багаты рэсурсамі Азербайджан і параўнальна бедная Арменія) – у адным яны вельмі падобныя. Гэта тое, якімі метадамі ўтрымліваецца ўлада.

– На вашу думку, ці выкарыстае беларускі рэжым які-небудзь вопыт Ерэванскіх падзей?

– Наш рэжым выкарыстаў ужо ўсё, што можна выкарыстоўваць. Успомніце выбары 2010 года: большжорсткіх падзей у нас яшчэ не было. Беларускі рэжым здушыў грамадства. У турму былі пасаджаныя ўсе, хто мог дзейнічаць паводле правіл апазіцыйнай барацьбы. Ужо тады рэжым паказаў, што здольны на любыя крокі. І калі зноў будуць падобныя пратэсты, яны будуць зноў вельмі жорстка задушаныя. Таму што іншага спосабу ўтрымаць уладу, акрамя страху, у беларускага рэжыму няма.

– А прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі якой урок маглі б вынесці з армянскага «Электрамайдана»?

– Баюся, што цяпер цяжка чакаць ад грамадзянскіх лідараў у Беларусі нейкіх пастаноў. У нас цяпер ёсць вельмі вялікая праблема ў апазіцыі: лідарскія амбіцыі не ва ўсіх пацвярджаюцца лідарскімі якасцямі… Сапраўдныя лідары былі збітыя, кінутыя ў турму, вымушаныя былі пакінуць Беларусь. Цяпер засталося шмат лідараў, здольных тэарэтызаваць, але мала – здольных да барацьбы з рэжымам.

Хартыя\’97