Навіны

Статкевіч: Да акцыі 3 ліпеня мушу сядзець дома

Халуі ў пагонах таемна захоплівалі мяне перад акцыямі 25 сакавіка і 1мая. А потым хлусілі, што не ведаюць, дзе я. Таму да акцыі 3 ліпеня мушу сядзець дома😊. Выязжаць на акцыю планую за гадзіну да яе. Запрашаю журналістаў у гадзіну дня да майго дома, каб прысутнічаць пры гэтай “аперацыі” і падчас руху да Плошчы.

Упэўнены, што ў любым выпадку акцыя будзе моцнай. Да сустрэчы 3 ліпеня ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Уладу – народу!
Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевічfacebook.com