Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Грамадская акцыя

Статкевіч і Някляеў паведамілі менскім уладам пра акцыю 24 лістапада

Прымеркаваны да гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту мітынг пачнецца а 18.00.

Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч апавясцілі Менгарвыканкам аб правядзенні 24 лістапада акцыі, прымеркаванай да 20-ай гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту. На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Мікалай Статкевіч апублікаваў тэкст паведамлення:

“Сёння разам з Уладзімірам Някляевым перадалі ў Мінгарвыканкам наступнае паведамленне:

У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ад Някляева Уладзіміра Пракопавіча і Статкевіча Мікалая Віктаравіча

У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпісанымі нашай краінай міжнароднымі дамовамі, мы маем намер правесці 24 лістапада 2016 года на плошчы Свабоды Менска мітынг з нагоды 20-годдзя антыканстытуцыйнага перавароту і ўстанаўлення ў нашай краіне дыктатарскага рэжыму. Пачатак акцыі – а 18.00.

У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляем аб сваім намеры правесці 24 лістапада масавую акцыю за 5 дзён да яе пачатку.

Прапануем выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае правядзенне акцыі. 

Для тых, хто няўважліва чытае, паўтараю – паведамленне аб нашых намерах, а ніякая не заяўка на атрыманне дазволу. Таму што на тое, на што мы маем канстытуцыйнае права, дазволу не пытаюцца. Ды і няма ў каго».


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34