Народная Грамада падтрымала мітынг 24 лістапада
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) падтрымала мітынг з нагоды 20-й гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту.
Сябры Выканаўчага бюро Народнай Грамады на сваім пасяджэнні ў Мінску аднагалосна выказаліся ў падтрымку мітынга з нагоды 20-й гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту. Мітынг пачнецца 24 лістапада ў 18.00 на пл. Свабоды сталіцы.
Таксама Выканаўчае бюро, у якое ўваходзяць кіраўнікі абласных арганізацый партыі, падтрымала рашэнне Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса працягнуць утварэнне рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл, болей не зважаючы на спробы мінскага кіраўніцтва некаторых партый сарваць працэс аб\’яднання. Бюро вырашыла актывізаваць працу Народнай Грамады па кансалідацыі дэмакратычных сіл у рэгіёнах.
Мікалай Статкевіч