Статкевіч — на Акрэсьціна. У панядзелак суды на Севярынцам, Багінскай і іншымі затрыманымі за Курапаты
Заўтра, 8 красавіка 2019 года, адбудуцца суды над Паўлам Севярынцам ды іншымі затрыманымі за Курапаты.
Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсціна, паведаміла «Радыё Свабода» жонка палітыка Марына Адамовіч.
На фота: Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка.
Сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца будуць судзіць у панядзелак у судзе Менскага раёна. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец, паклікаўшы людзей прыйсці ў суд падтрымаць Паўла.
Павел Севярынец быў затрыманы 5 красавіка ў Курапатах разам з актывісткай Нінай Багінскайнібыта для «высвятлення асобы» (Багінская ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесці стрым). Ніну Багінскую ў той жа дзень увечары вызвалілі.
У той жа дзень у Курапатах затрымалі грамадскіх актывістаў Вольгу Нікалайчык і Максіма Вінярскага. Падобна да таго, што суды над імі адбудуцца таксама ў панядзелак 8 красавіка, паведаміў палітык Яўген Афнагель.
Таксама, мяркуецца, што адбудзецца суд над былым кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам, які быў ініцыятарам малітвы за Курапаты ў цэнтры Менска 7 красавіка.
Нагадаем, што ўчора ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.
Актывісты паведамляюць, што было знішчана і вывезена блізу 100 крыжоў.
1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч у інтэрв\’ю Charter97.orgзаклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12.00 на плошчу Свабоды ля Менскага Свята-Духавага Кафедральнага (праваслаўнага) Сабору.
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля Менскага Кафедральнага Сабору Святога Духа.
У набажэнстве ўзялі ўдзел больш за 1000 чалавек. Мікалай Статкевіч быў затрыманы перад пачаткам набажэнства.