Статкевіч правёў народны сход на Плошчы Свабоды
23 верасня былы палітвязень Мікола Статкевіч зладзіў сустрэчу выбарцаў на плошчы Свабоды.
Экс-кандыдат у прэзідэнты запрашаў на сустрэчу і Аляксандра Лукашэнку, папярэдне пералічыўшы пяць вострых пытанняў, адказы на якія беларусы хацелі б атрымаць ад кіраўніка дзяржавы.
На сустрэчу сабралася каля тысячы чалавек пад беларускімі і еўрапейскімі сцягамі.