Навіны

Статкевіч: «Я ня зьеду. Мы зробім гэтую краіну нармальнай і вольнай» (+ відэа)

Увечары 22 жніўня 2015 года некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.

Людзі віталі Міколу Статкевіча воплескамі і скандавалі «Герой!» і «Жыве Беларусь!»

Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.

Статкевіч гэтак патлумачыў журналістам прычыну свайго вызваленьня і вызваленьня пяці іншых палітвязьняў: «У дыктатуры скончыліся грошы і яна будзе імітаваць дэмакратыю».

Паводле яго, апазыцыя цяпер патрапіла ў патавую сытуацыю, і трэба шукаць новыя сцэнары дзеяньняў:

«У гэтай сытуацыі апазыцыя зрабіла сабе пастку. І я ня ведаю, што трэба рабіць, калі байкот не зьяўляецца маральным, бо гэта байкот слабакоў, якія не сабралі подпісы. Байкот можа прывесьці да таго, што будуць лічыць галасы, але і кандыдата апазыцыйнага падтрымліваць нельга, бо можа здарыцца так, што ўсе альтэрнатыўныя кандыдаты прызнаюць выбары сумленнымі.

У мяне быў варыянт на той час, калі я сядзеў, зрабіць гэтыя выбары нелегітымнымі. Але Лукашэнка яго ў мяне забраў, выгнаў, не спытаўшыся».

На пытаньне, ці будзе ён падтрымліваць каго-небудзь на сёлетніх выбарах, Мікола Статкевіч адказаў: «Дакладна не Лукашэнку».

Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.

Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.

Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.

Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.

Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.

Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.

Статкевіч выглядаў бадзёрым і энэргічным. Ён сказаў, што прыемна ўражаны тым, што людзі бяз страху прыйшлі яго сустракаць, хоць пра ягонае вызваленьне паведамілі ўсяго некалькімі гадзінамі раней. «Я ня зьеду. Мы зробім гэтую краіну нармальнай і вольнай,» — сказаў палітык прысутным.

Радыё Свабода