Статкевіча не прыбралі са спісу зарэгістраваных груп памылкова
Здаецца, ведамства Мадам гармошкінай пераўзыйшло само сябе – яны не толькі выбары фальсіфікуюць, яны фальсіфікуюць свой сайт, свае публічныя выступы.
Яшчэ ўчора верны санчапанса Лазавік горача запэўніваў незалежныя СМІ, што “Статкевіча не прыбралі са спісу зарэгістраваных груп памылкова” http://euroradio.fm/cvk-inicyyatyunaya-grupa-statkevicha-pa…(аднаго з 25-ці, заўважце, “памылкова”!).
А сёння ў пошуках адраса тэрытарыяльнай камісіі зазірнула на сайт той самай ЦВК і ўбачыла: http://rec.gov.by/…/12-07-2016-oproverzhenie-informacii-o-r… і – увага на апошні абзац! – аказваецца, там быў спіс УСІХ пададзеных груп.
Гэта нічога, што з 139 пададзеных груп на той момант было зарэгістравана 106, а ва ўзгадваемым спісе ЦВК было 107, не 139 (!) (я не паленавалася пералічыць). Якая была “лішняй”, вы ўжо здагадаліся… Дзе ж тады падзеліся астатнія 32 пададзеныя?
Не, ну я не сумнявалася, што любяць яны Мікола Статкевіч “странною любовью”, і ў здольнасцях матэматычных падначаленых Мадам таксама не сумнявалася. Але ж з вынікамі “выбараў” неяк у іх больш гладка атрымліваецца – напрактыкаваліся (((
Марына Адамаовіч, www.facebook.com