Статкевіча-старэйшага павіншавалі з днём настаўніка

Баранавіцкія грамадскія актывісты 7 кастрычніка наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча, бацьку палітвязня, каб павіншаваць з днём настаўніка.



За кубачкам гарбаты гаварылі пра сына Мікалая, разам перачытваючы яго лісты з Магілёўскай турмы, пра сустрэчу апостальскага нунцыя Клаўдзіа Гуджэроцці з палітвязнямі, пра грамадска-палітычнае жыццё ў краіне.

Статкевіч-старэйшы распавёў гасцям пра вучобу ў Пінскім настаўніцкім інстытуце, пра пачатак працы настаўнікам гісторыі ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна. Менавіта тут ён пазнаёміўся з жыццём і дзейнасцю аднаго з стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі Раманам Скірмунтам. З цеплынёю Віктара Паўлавіча гаварыў пра стваральную дзейнасць Рамана Скірмунта на карысць беларускага народа, пра добрыя ўспаміны людзей аб славутым беларускім абшарніку.

Вясна96