Статкевіча вызвалілі, але сустрэць на Акрэсціна не дазволілі

Міколу Статкевіча вызвалілі пасля 15 дзён арышту, але сустрэць каля сценаў ізалятару не дазволілі. Міліцыянты вывезлі палітыка ў Ленінскі РАУС сталіцы. Адтуль да сваіх паплечнікаў, што сабраліся пад спецразмеркавальнікам у завулку Акрэсціна, Мікола Статкевіч даехаў на таксоўцы.