Навіны

Статкевічу забаранілі перапіску з Севярынцам

Палітвязню, былому кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу забаранілі перапіску з палітвязнем, сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлам Севярынцам. Пра гэта сустаршыні БХД паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Паводле яе словаў, палітвязню перадалі капэрту ад Паўла Севярынца, дзе замест ліста ляжаў аркуш, у якім было напісана, што перапіска забаронена.

Сустаршыня БХД вельмі абураны. “У маіх лістах былі толькі падтрымка і словы Евангелля. Гэта выклікае толькі абуранне”, – адзначыў Павал Севярынец.

Павал Севярынец збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне ў Дэпартаменце выканання пакаранняў і Генеральнай пракуратуры.

Нагадаем, што раней па незразумелых прычын была забароненая перапіска Паўла Севярынца з актывістам БХД, палітвязнем Яўгенам Васьковічам.

www.bchd.info