Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Стратэгічная мэта Беларускага нацыянальнага кангрэса

Сваёй стратэгічнай мэтай Беларускі нацыянальны кангрэс вызначыў “кансалідацыю дэмакратычных сілаў краіны дзеля пабудовы вольнай, незалежнай і заможнай Беларусі”. 

На ўстаноўчай сесіі БНК заявіў, што “толькі аб’яднаныя і аўтарытэтныя дэмакратычныя сілы здольныя ачоліць і скіраваць нарастаючы сацыяльны пратэст дзеля прымушэння ўлады да дэмакратызацыі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны”.

На жаль, кіраўніцтва шэрагу апазіцыйных партый робіць усё, каб не дапусціць стварэння дзеяздольнай агульнадэмакратычнай кааліцыі. Таму Рада БНК пачала працу па стварэнні рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл. Мы будзем працягваць працу па аб\’яднанні ўсіх рэгіянальных арганізацый дэмакратычных партый, нягледзячы на перашкоды з боку кіраўніцтва часткі з іх. 

Разам з тым у рэгіёнах, дзе такія перашкоды не дазволяць аб\’яднаць усе мясцовыя дэмакратычныя арганізацыі, варта разгледзець пытанне аб стварэнні мясцовых арганізацый БНК з персанальным членствам у іх.

Таксама, разам з вертыкальнай структурай БНК, неабходна разгледзець пытанне аб утварэнні яго гарызантальнай структуры з аўтаномных суполак і нават інтэрнэт-суполак.

Планую вынесці гэтыя пытанні на кастрычніцкае пасяджэнне Рады БНК і зацікаўленны ў шырокай дыскусіі на гэтую тэму. Буду ўдзячны за вашыя канструктыўныя прапановы.

Беларусь стаіць на парозе драматычных падзеяў. Как захаваць краіну і выкарыстаць гэтыя змены на яе карысць, беларускім патрыётам трэба сустрэць іх аб\’яднанымі.

Мікалай Статкевічfacebook.com