Грамадская акцыя

Стрым і спецвыданне студыі «Белсат» з Маршу раззлаваных беларусаў 2.0

У суботу, 21 кастрычніка, у Менску адбылася акцыя пратэсту – Марш раззлаваных беларусаў 2.0. Пачатак – а 14-й на Кастрычніцкай плошчы. Ініцыятарам маршу выступіў Мікалай Статкевіч.

Акцыя несанкцыянаваная ўладамі, хаця Мікалай Статкевіч накіраваў у Менгарвыканкам папярэджанне аб сваіх планах правесці дэманстрацыю. Тэматыка акцыі – супраць збяднення народу і супраць бязмежжа ў войску. Апошняя тэма дадалася да эканамічнай праблематыкі пасля скандалу са смерцю 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

Напярэдадні акцыі ўлады правялі прэвентыўныя затрыманні – шэраг актывістаў былі прысуджаны да адміністратыўнага арышту.

«Белсат» будзе весці два асобных стрыма: ад 13.30. пачнецца наўпроставая трансляцыя з Кастрычніцкай плошчы, а 14-й чакаецца эфір са студыі, дзе нашыя журналісты і эксперты будуць абмяркоўваць акцыю і яе наступствы. Глядзець яго можна будзе ў эфіры тэлеканала.