Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Суды за Першамай

1-га траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыліся суды над сябрамі Народнай Грамады і ўдзельнікамі анархісцкага руху, затрыманымі падчас афіцыйна дазволеных святочных мерапрыемстваў у парку Перамогі і ў Кіеўскім скверы. Вось што аб гэтым напісаў Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

“Прайшлі суды над сябрамі Народнай Грамады за іх удзел у афіцыйным святкаванні 1 мая. Затрыманых сацыял-дэмакратаў у 16.50 нарэшце даставілі ў Цэнтральны суд. Іх трымалі ў ІЧУ і не кармілі болей за суткі. Потым доўга трымалі ў маленькім атсеку міліцэйскага мікрааўтобуса каля суда на сонцы.

Нашы таварышы пачалі задыхацца ад недахопу паветра і спёкі. Таму яны былі вымушаны пачаць біць у сценкі аўтобуса. Людзі вакол скандзіравалі: “Паветра!”
Гэта прымусіла “праваахоўнікаў” спыніць кататаванні і вывесці затрыманых у будынак суда.

Сяргея Спарыша абвінавацілі ў тым, што ён трымаў на першамайскім святкаванні плакат “Первомай, усатого петуха посылай”. Ён заявіў хадайніцтва далучыць да матэрыялаў справы фоты вусатых пеўняў пароды “араукана”. Суддзя задаволіла гэта хадайніцтва. Сяргей атрымаў штраф у 15 базавых велічынь (150€).

Валянціна Троцкага прысудзілі да штрафа ў 10 базавых за лозунг “Дайте народу работу и свободу!”.
Андрэй Шыпулін атрымаў 20 базавых штрафа. Мабыць, за “казацкую” прычоску і шаўрон са сцягам Украіны побач з беларускім”.

 

Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34