Сумны юбілей Статкевіча-старэйшага
Віктар Статкевіч атрымаў 19 студзеня з усёй краіны дзясяткі віншаванняў са сваім 85-годдзем і падзякаваў усім, хто яшчэ не забываецца пра яго.
Павіншаваць Віктара Паўлавіча з Днём нараджэння 19 студзеня з кветкамі і цукеркамі завітала і Intex-press.
“Сумны цяпер у мяне юбілей…, – засмучана кажа Статкевіч-старэйшы. – Ды якое тут можа быць свята, калі мой сын сядзіць у карцары…”
Між іншым, Віктар Статкевіч паказвае стос віншавальных паштовак і тэлеграмаў, якія атрымаў з нагоды свайго 85-годдзя з самых розных куткоў краіны.
“Многіх гэтых людзей я зусім не ведаю, – прызнаецца Віктар Паўлавіч. – Дзякуй усім тым, хто сёння яшчэ не забываецца пра мяне. Канечне, мне гэта прыемна”.
Па словах бацькі, галоўнае пажаданне ўва ўсіх гэтых віншаваннях – хутчэйшай сустрэчы з сынам на волі.
У Дзень нараджэння Віктар Статкевіч атрымаў і невялікую бандэрольку з кнігай лістоў паэта Рыгора Барадуліна да сваёй старэнькай маці – “Паслаў бы табе душу…” Але, як прызнаецца Віктар Паўлавіч, чытае ён апошнім часам зусім няшмат: “З гадамі ўсё больш губляю і зрок, і слых, і нервы…”
Сёння Статкевіча-старэйшага найбольш непакоіць тое, што яго сына перавялі на два гады ў закрытую турму ў Магілёве. “Турэмшчыкі знайшлі для гэтага нейкую фармальную падставу, – кажа Віктар Паўлавіч. – Але хіба ім цяжка знайсці любую падставу, калі трэба націснуць на чалавека…”
Сёння бацька развітаўся з апошняй надзеяй сустрэць сына на волі раней за прызначаны тэрмін. Адкуль ён ужо з’явіцца той спадзеў!, – выказваецца пра набалелае Віктар Статкевіч. – Цяпер для мяне самае страшнае – тое, што я цэлы год не змагу бачыць сына. Зусім не буду ведаць, што з ім там адбываецца…”