Сусветныя лідары прыехалі ў Парыж, каб падтрымаць Францыю

У першым шэрагу справа налева ідуць: прэм\’ер Італіі Матэа Рэнцы, кіраўнік Палесціны Махмуд Абас, канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта, былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, прэм\’ер Ізраіля Бэньямін Нетаньяху. Фота Ройтэрз. 

Рэспубліканскі марш праходзіць сёння ў Парыжы ў памяць 17 загінулых у выніку трох тэрактаў, якія адбыліся ў Францыі на гэтым тыдні.

Цэнтр Парыжа проста запоўнены людзьмі.

Удзел бяруць і 50 лідараў сусветных дзяржаў, запрошаных у сталіцу Францыі Франсуа Аляндам. Прысутнічаюць, сярод іншых, таксама лідар Палесцінскай аўтаноміі Махмуд Абас і каралева Іарданіі, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэм\’ер Польшчы Эва Копач і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Фота з твітара Андрэя Саннікава.

Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай ішоў разам з Меркель, Тускам у першых шэрагах.

У Парыжы — беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Станцыі метро ў цэнтры закрыты.

Жывую трансляцыю вядуць французскія СМІ і тэлеканал Еўраньюс.

Беларусь была рэпрэзентаваная паслом Паўлам Латушкам. Таксама ў маршы ўдзельнічаў былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Андрэй Саннікаў. Ён ішоў у бел-чырвона-белым шаліку.

Фота з твітара Андрэя Саннікава.

Наша Ніва