СВАБОДУ АЛЕНЕ ТАЛСТОЙ!

Ёсць інфармацыя пра арышт дзяўчыны за любага гарадавога Шуневіча.

Калі будуць судзіць Алену Талстую – не вядома. І ў якіх умовах яе трымаюць – таксама.

Наталля Гарачка, якую двое сутак трымалі ў ІВС, ня ведала што Алена таксама на Акрэсціна. Гарачка знаходзілася адна ў камеры, дзе была халодна. Ёй была кепска, міліцыянты адмовіліся выклікаць хуткую. Далі нейкія таблеткі. Учора Гарачку вывелі ў камеру, дзе былі ўсе, каго трэба везці на суд.

Там была 18-гадовая Аляксандра Самасюк, якую мусілі весці ў суд Маскоўскага р-на, за тое, што яна ў суботу нагой штурхнула знакамітую скульптуру гарадавога.

У гэтай камеры Гарачка была з раніцы да абеду. Усіх павезлі ў суд, а Гарачку павярнулі ў адзіночку.

Вячаслаў Сіўчык                                          27 сакавіка 2019 года

Са старонкі ў Фэйсбук