Светлагорск, потым Мазыр

У нядзелю 30 чэрвеня, перад сустрэчай з людзьмі ў Мазыры (у 16-00 у доме 3 на вул. Заслонава), кандыдат у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Мікалай Статкевіч і сябра Рады БНК Яўген Афнагель наведаюць Светлагорск.

Там кожную нядзелю на Цэнтральнай плошчы каля выканкама ў 12-00 збіраюцца людзі, каб пакорміць галубоў і пагаварыць пра будаўніцтва ў горадзе кітайскага хімічнага завода.

Лідэры БНК хочуць даведацца ў людзей, якія збіраюцца на Цэнтральнай плошчы Светлагорска, пра экалагічную сітуацыю ў горадзе.