Навіны

Сёння – трэцяя гадавіна Плошчы-2010

19 сьнежня спаўняецца роўна тры гады з жорсткага разгонa акцыі пратэстa супраць фальсіфікацыі прэзыдэнскіх выбараў.

19 сьнежня 2010 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары.

Паводле афіцыйных вынікаў, перамог Аляксандар Лукашэнка, якія набраў 79,67% і абышоў іншых дзевяць кандыдатаў.

Вечарам 19 сьнежня ў Менску адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.

Спэцслужбы жорстка разагналі акцыю. Былі зьбітыя тысячы людзей. Ззатрымана не меньш 700 чалавек.

51 удзельніку Плошчы былі прад\’яўленыя крымінальныя абвінавачванні, з іх 44 чалавек былі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў.

Былі асуджаныя пяць кандыдатаў на прэзыдэнта з дзесяці ўдзельнікаў кампаніі. З іх трое – Дзьмітры Вус, Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч атрымалі рэальныя тэрміны зняволення.

Мікалай Статкевіч дагэтуль застецца за кратамі.

Ён быў асуджаны да шасці год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

12 студзеня 2012 года рашэннем суддзі Шклоўскага раённага суда Віталя Волкава пакаранне было ўзмоцнена шляхам пераводу на 3 гады ў турму, як “не стаўшага на шлях выпраўлення”.

19 снежня, у трэцюю гадавіну Плошчы і дзень святога Мікалая, нябеснага заступніка Міколы Статкевіча, мінае палова прызначанага судом тэрміну зняволення апошняга вязня Плошчы, кандыдата на мінулых прэзідэнцкіх выбарах

 Мікалай Статкевіч - тры гады за кратамі

ЧАКАЕМ НА ВОЛІ!!!