Навіны

Твары сваякоў беларускіх палітзняволеных. Звычайна яны па-за галоўнымі стужкамі навінаў, а сёння — на першым плане ў Бруселі (Відэа)

Беларусь у Еўропе (07.12.2011)МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА М. СТАТКЕВІЧА:
«З падзеяў 19 снежня мы гэтак і не выйшлі. Мы — гэта сваякі, блізкія, сябры, удзельнікі Плошчы. Гэты год прайшоў пад знакам тых падзеяў. І яны не скончыліся ні ў нашых сэрцах, ні ў фактах нашай біяграфіі, ні ў лёсах нашых блізкіх».

На выставе «Лісты з турмы» былі і сапраўдныя лісты.

АНДРЭЙ ДУБІНІН, ФАТОГРАФ, АЎТАР ВЫСТАВЫ:
«Шмат хто не можа працаваць, не ведаюць, што рабіць, бо іхныя сябры, сваякі трапілі ў такую сітуацыю».

Эфект ад фотаздымкаў і сустрэчаў са сваякамі палітычных зняволеных узмацняў і паказ дакументальных фільмаў — беларускіх творцаў і пра Беларусь.

МАРЭК МІГАЛЬСКІ, ЕЎРАДЭПУТАТ, АРГАНІЗАТАР ІМПРЭЗЫ:
«Кожная такая імпрэза — далікатнае нагадванне рэжыму ў Менску, што мы ў Еўропе памятаем пра тое, што адбываецца за нашай усходняю мяжою».

Славутае «ніхто не забыты і нішто не забытае» дакладна ўпісалася ў расклад сённяшняга дня ў Бруселі ды напэўна закране і дзень наступны.

Алесь Сіліч, Аліна Коўшык, «Аб\’ектыў»