Твары сённяшняй Беларусі
«У 2007 годзе Бяляцкі праведваў Статкевіча на «хіміі». Зараз ім абодвум патрэбная дапамога і салідарнасць», — напісала ў Фэйсбуку праваабаронца Таццяна Рэвяка.
Мікалай Статкевіч — кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, і Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH), кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» — прызнаныя Amnesty International вязнямі сумлення.
Яны адмовіліся падпісаць прашэнне аб памілаванні і знаходзяцца за кратамі, падвяргаючыся штодзённаму ўціску.