Актуальна

У антываенным шэсьці ў Маскве ўзялі ўдзел да 50 тысяч

«Марш міру» ў Маскве сабраў 15 сакавіка да 50 тысяч чалавек. Такая адзнака агенцтва AFP, і гэта робіць мерапрыемства самай масавай пратэстнай акцыяй за доўгі час.

Гэта блізка да ацэнак арганізатараў і ўдзельнікаў шэсьця. МУС ацаніла колькасьць удзельнікаў толькі ў 14 гадзін, калі большасьць яшчэ не прайшлі рамкі мэталашукальнікаў, налічыўшы 3000 удзельнікаў.

 

У антываенным шэсьці ў Маскве ўзялі ўдзел да 50 тысяч У антываенным шэсьці ў Маскве ўзялі ўдзел да 50 тысяч У антываенным шэсьці ў Маскве ўзялі ўдзел да 50 тысяч У антываенным шэсьці ў Маскве ўзялі ўдзел да 50 тысяч

Фота Грани.ру

Антываеннае шэсьце прайшло па бульварным кальцы ад Страснага бульвару да праспэкту Сахарава. Галоўным лёзунгам шэсьця стаў «За Расію і Ўкраіну без Пуціна» — расьцяжку несла першая калёна. Яе ўзначалілі сустаршыня партыі «РПР — Парнас» Барыс Нямцоў і дэпутат Дзярждумы Дзьмітрый Гудкоў. У акцыі таксама ўзяў удзел музыка Андрэй Макарэвіч і старшыня партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін. Сярод удзельнікаў была і жонка апазыцыянэра Аляксея Навальнага Юлія. Сам Навальны заключаны пад хатні арышт. А яго нядаўна зарэгістраваная «Партыя прагрэсу » была прадстаўлена мноствам сьцягоў.

У Пецярбургу і яшчэ некалькіх расейскіх гарадах сёньня таксама прайшлі акцыі пад лёзунгам «Не вайне» ў падтрымку маскоўскага «Маршу міру».

У паралельным мерапрыемстве, прарасейскім шэсьці ў падтрымку палітыкі Расеі ў Крыме — прынялі удзел да 10 тысяч чалавек.

Як паведамляе Грани.ру, урэгіёнах Расіі прайшлі праўладныя мітынгі ў падтрымку акупацыі Крыма.