Навіны

У Баранавічах ушанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій.

Надвячоркам 6 мая, ў сувязі з чарговай гадавінай разгрому нямецкага гітлерызму, сябры баранавіцкіх дэмакратычных арганізацый прыйшлі да крыжа ахвярам палітычных рэпрэсій, каб навесці парадак і памянуць загіблых.

Падмялі тэрыторыю, прапалолі клумбы, запалілі лампадкі, праспявалі “Магутны Божа”.

Гаварылі пра тое невымернае гора, якое прынесла на нашу зямлю дваццатае стагоддзе, праз войны і рэпрэсіі.

Памянулі тых, што прайшлі праз турмы кшталту “Крывое Кола” і большасцю загінулі ў засценках НКВД. А іх, як сцвярджае ў сваіх кнігах “Недозволеная память” і “Добро пожаловать в Ад” гісторык А.Татаранка, за перыяд 1944 – 1953г. толькі па нашаму рэгіёну каля трох сотняў тысяч чалавек.

Мікалай Падгайскі са старонкі ў Фэйсбук