У "чарзе" да карцара
Каб патрапіць у карцар, у магілёўскай турме №4 трэба дачакацца “чаргі”.
Аб гэтым паведаміў Мікалай Статкевіч сваёй жонцы пад час тэлефанавання.
Сёння раніцай кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч патэлефанаваў сваёй жонцы Марыне Адамовіч з турмы. Гэта – чацвёртае тэлефанаванне за апошнія паўгады, – паведаміла жанчына.
“Мікалай сказаў, што пакуль знаходзіцца ў камеры СІЗА, як звычайна, бо не вызваліўся карцар, у якім ён павінен “адбываць” 10 сутак. Ён прасіў мяне не хвалявацца за яго, бо нічога новага для яго тут няма, не першы раз. Як заўсёды, быў бадзёры, упэўнены ў сабе. Яшчэ ўзгадаў пра прашэнне і папрасіў у мяне прабачэння…”, – пераказала Марына словы мужа.