Здарэнні

У хату да Вольгі Нікалайчык уначы спрабавалі трапіць міліцыянты

Рэжысэрка, грамадзкая актывістка Вольга Нікалайчык паведаміла карэспандэнту Свабоды па 23-й гадзіне, што да яе ў дом ломяцца міліцыянты. Яны патрабуюць, каб яна адчыніла дзьверы, пагражаюць узламаць дзьверы ці вокны.

Вольга Нікалайчык жыве на ўскраіне Менску ў прыватным доме.

Міліцыянты, паводле яе слоў, кажуць, што ў іх ёсьць зьвесткі пра нейкае злачынства, да якога яна нібыта датычная.

Вольга Нікалайчык паведаміла, што адмовілася адчыніць дзьверы. Яна праінфармавала пра здарэньне праваабаронцаў. 

Недзе праз паўгадзіны спробаў трапіць усярэдзіну хаты міліцыянты сышлі.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода