У Мінску ўшанавалі памяць савецкіх салдат, загінуўшых пры яго вызваленні.
“Кожны год 8 мая – у дзень, калі была скончаная другая сусветная вайна ў Еўропе, мы прыходзім на Вайсковыя могілкі Мінска, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць савецкіх салдат, загінуўшых пры вызваленні нашай сталіцы” – напісаў напярэдадні на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Мікалай Статкевіч.
Сёлета гэтай традыцыі споўнілася ўжо 25 год.
Алесь Станкевіч – адзін з тых, хто быў сярод сябраў БЗВ, якія запачаткавалі традыцыю 25 год таму, напісаў:
71 год таму для Эўропы завершылася самая крыважэрная , самая ахвярная вайна, названая потым Другой сусьветнай…
Нашая зямля ды людзі на ёй панесьлі ці не самыя значныя страты…
Восьмы дзесятак год ідзе , а раны не загойваюцца… Больш траціны гэтага тэрміну, менавіта, 25 год таму дэлегаты Устаноўчага сходу БЗВ (Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў) прыйшлі на Вайсковыя могілкі ў Менску не толькі ушанаваць палеглых, а і даць клятву под сьвятымі крыжамі Аляксандраўскага сабору, перад помнікамі Купалу і Коласу у тым, што задачы вызначаныя БЗВ, выканаюць.
Сёньня прадстаўнікі грамадскіх рухаў, партый, ветэраны БЗВ традыцыйна сабраліся на сьвятым месцы…
Слава палеглым! Вечны супакой!
З Днём Пабеды!!!
Тэкст і фотаздымак Ales Stankevich