Асабістая думка

У nрагічнай смерці Ігара Канановіча для нас шмат незразумелага.

На пачатку сённяшняга пасяджэння Прэзідыўма Народнае Грамады яго сябры хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Ігара Канановіча.

Ігар быў разам з намі з лютага гэтага года. Ён браў удзел у нашых справах. Апошні раз мы бачыліся з ім 8 мая, падчас традыцыйнай акцыі Народнай Грамады па ўскладанню кветак на магілы савецкіх салдат на мінскіх Вайсковых могілках у дзень завяршэння другой сусветнай вайны ў Еўропе. Акцыю спрабавала сарваць міліцыя, але Ігар заставаўся з намі да яе завяршэння.

У яго трагічнай смерці для нас шмат незразумелага. У Ігара была нармальная сям\’я, шмат сяброў, заўважныя творчыя поспехі. Спасылкі некаторых каментатараў на змест часткі ягоных вершаў і на матэрыяльныя цяжкасці, як на доказ дабраахвотнага сыходу з жыцця, гучаць непераканаўча. Маладыя паэты вельмі часта пішуць такія вершы. А потым дажываюць да старасці. Што тычыцца матэрыяльных цяжкасцяў, то яны, на жаль, не рэдкасць у сённяшняй Беларусі.

Насцярожваюць наступныя факты. За 20 хвілінаў да смерці Ігар дамовіўся з сябрам пра машыну, каб пераехаць на іншую кватэру. Па словах сябра ён быў у нармальным настроі. 

Незразумела таксама, чаму яго цела ляжала так далёка ад дома, з якога ён нібыта скінуўся. І, нарэшце, сам гэты дом, які знаходзіца на рагу праспекта і Кастрычніцкай плошчы. 

Нам вядомыя выпадкі, калі некаторыя актывісты неаднаразова спрабавалі вывесіць на яго даху нацыянальны сцяг. Але іх упартыя спробы былі безвыніковымі, бо дом ахоўваецца, як рэжымны аб\’ект і выхад на яго дах надзейна абаронены.

Патрабуе аб\’ектыўнай праверкі і інфармацыя, дасланая на адзін з сайтаў, згодна з якой Ігар спрабаваў вывесіць расцяжку і загінуў у выніку спробаў перашкодзіць яму з боку сілавікоў.

Мы патрабуем ад уладаў аб\’ектыўнага следства і надання галоснасці яго вынікам. Таксама мы просім усіх, хто мае інфармацыю пра гэту трагедыю, паведаміць яе нам, альбо ў дэмакратычныя СМІ.

Мікалай Статкевіч. Facebook.com