У Стамбуле патрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага
Удзельнікі 38-га Кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH), які распачаўся 23 траўня ў Стамбуле, зладзілі шэсьце з патрабаваньнем вызваліць сваіх калегаў-палітвязьняў – віцэ-прэзыдэнта FIDH Алеся Бяляцкага і намесьніка генсакратара FIDH бахрэйнца Набіла Раджаба.
«Пасьля завяршэньня першай часткі сёньняшняга дня кангрэсу ўдзельнікі мерапрыемства прайшліся па вуліцы, скандуючы лёзунгі «Свабоду Алесю!», «Свабоду Набілу!»
А таксама яны патрабуюць вызваленьня турэцкіх журналістаў і праваабаронцаў, якія знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў», – распавёў намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, які бярэ ўдзел у кангрэсе.
На кангрэс FIDH сабраліся прадстаўнікі звыш 200 НДА з 130 краінаў, паведамляе “Вясна”.