Навіны

У тутэйшым ШІЗА я ўжо сядзеў…

Падцвердзілася інфармацыя пра тое, што ўзмацняецца ўціск на Мікалая Статкевіча ў турме.

«Сёння ад імя начальніка атрада аб\’явілі вымову па штучна прыцягнутай нагодзе. Наколькі я разумею, з улікам шклоўскага вопыту, на гэтым справа не спыніцца…»

Палітык лічыць «сапраўднай прычынай усяго гэтага — прымусіць мяне напісаць прашэнне аб памілаванні». Ён падцвярджае, што не будзе пісаць такое прашэнне. Мікалай Віктаравіч піша, што накіраваў «заяву ў Магілёўскую абласную пракуратуру з нагоды гэтага спагнання, дзе таксама ўзгадваю пра сапраўдную прычыну гэтай «вымовы».

Просіць, за яго не хвалявацца і жартуе «… і ў тутэйшым ШІЗА я ўжо сядзеў — нічога новага для мяне тут няма :), калі нават і прыйдзецца».